Текст песни «Зачарованная»

Исполнитель: Песняры

Текст

Патухаюць, цямнеюць высі, Зоркі ўспыхваюць над сінявой. Да пляча майго прытуліся Залатою сваёй галавой. Чуеш — вецер, чуеш — вечар, Чуеш — ціха шапоча сад. На твае худзенькія плечы Асыпае ноч зарапад. Прыпеў: Гэта я з табой вечарую, Туманамі цябе я чарую, Васількоў шапатліваю моваю Зачароўваю, зачароўваю, Закалыхваю я цябе. І ад рук няўмелых, нясмелых Не схаваешся ты нідзе, Поўня белая яблыкам спелым На далоні твае ўпадзе. Ты шапнеш мне адчайныя словы, Што шаптаў табе ўчора я, Вечаровая, зачарованая, Закалыханая мая.