Текст песни «Вероника»

Исполнитель: Песняры

Текст

ІІ зноў пабачыў я сялібы, Дзе леты першыя прайшлі. Там сьцены мохам параслі, Вясёлкай адлівалі шыбы. Усё ў пылу. І стала мне Так сумна-сумна ў цішыне… Я ў сад пайшоу — там глуха, дзіка, Усё травою парасло… Няма таго, што раньш было… Няма таго, што раньш было, І толькі надпіс «Вераніка»… І толькі надпіс «Вераніка» на ліпы ўрэзаны ў кары. Казаў вачам аб тэй пары: — Расьці, ўзмацовывайся, дрэва, Як манумент жывы ўставай І к небу надпіс падымай, І к небу надпіс «Вераніка»… Чым боле сходзіць дзён, начэй, Тым імя мілае вышэй… Няма таго, што раньш было… Няма таго, што раньш было, І толькі надпіс «Вераніка» Чым боле сходзіць дзён, начэй, Тэм імя мілае вышэй…